Спартыўнае свята
01.06.2019
Літвінка Іосіф Іосіфавіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя, падрыхтаваў разнастайныя эстафеты. Удзельнікі ўспаміналі дзяцінства з гульнёй на выбыванне "Рыбак і рыбкі", камандная згуртаванасць правяралася ў "Валейбольнай эстафеце», шпаркасць – у «Эстафеце з мячом», а спрыт – у «Далікатным кідку". У гонар Дня пагранічных войскаў-эстафета «Снайпер»і «Дартс". Эстафета "Не цыгарэтам!"прысвечана прафілактыцы курэння. Ацэньвалі эстафеты Першы сакратар Столінскага РК ГА "БРСМ" Вадзім Васільевіч Заруба,дырэктар школы Вадзім Мікалаевіч Шпакевіч, настаўнік АБЖ Багатка Інэса Паўлаўна. Падчас упартай барацьбы 1 месца заваявала зборная каманда педагогаў і вайскоўцаў, на 2 месцы-студэнты, на 3-вучні. "Досвед перамог маладосць, а нашым спартсменам ёсць яшчэ да чаго імкнуцца", - так пракаментаваў вынікі спаборніцтваў Іосіф Іосіфавіч. |