Урачыстая лінейка "Апошні званок - крок у будучыню”
31.05.2019
30 мая ў школе прайшло свята “Апошняга званка”. Дырэктар школы Шпакевіч Вадзім Мікалаевіч павіншаваў прысутных з заканчэннем навучальнага года, пажадаў поспехаў выпускнікам на экзаменах і ўручыў граматы за дасягненні вучням і педагогам. Вучні чацвертага класа развіталіся з пачатковай школай, дзевяцікласнікі паабяцалі вярнуцца ў верасні, а выпускнікі перадалі ключ ад школы дзесяцікласнікам. Сказанае на дарогу слова бацькоў, развітальная песня выпускнікоў, паветраныя шары ў небе сталі выдатнымі момантамі свята. |