Запалі сваю зорку
28.05.2019
На сустрэчы прысутнічалі пераможцы ўсіх узроўняў - ад раённага да рэспубліканскага, а таксама бацькі, педагогі, якія дапамаглі дзецям дасягнуць такіх вяршыняў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч, намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Сяргей Сідарэвіч. Сярод запрошаных - вучаніца нашай школы, дыпламант трэцяга абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, Крысціна Грэчка. Падзячныя лісты атрымалі Ракала Вера Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, і бацькі Крысціны. Іх павіншаваў начальнік аддзела па адукацыі Аляксандр Вячорка. Віншуючы вучняў, бацькоў, педагогаў, Сяргей Сідарэвіч адзначыў, што будучыня нашай краіны за навукай. Бо сёння інтэлектуальнаму патэнцыялу асобы надаецца значная ўвага. І да маладых талентаў на ўзроўні дзяржавы асаблівыя адносіны. |