Працоўны дэбют
24.05.2019
23 мая для 8-11 класаў педагогам сацыяльным Бабіч Вольгай Мікалаеўнай праведзена групавая кансультацыя " Праца непаўналетніх у пытаннях і адказах». Вучні пазнаёміліся з асаблівасцямі рэгулявання працы непаўналетніх у нашай краіне: заключэнне працоўнага дагавора, правы непаўналетніх у працоўных праваадносінах, нормы адпрацоўкі для маладых работнікаў, пералікам цяжкіх работ і работ са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы. |