"Чырвоная стужачка»
17.05.201916 мая да Дня памяці ахвяр СНІДу педагог-арганізатар Васілевіч Ала Рыгораўна правяла агульнашкольную акцыю "Чырвоная стужачка".
Старшакласнікі, члены ГА "БРСМ", падрыхтавалі чырвоныя стужачкі і прапаноўвалі прымацаваць іх усім вучням у памяць аб памерлых ад СНІДу і нагадваючы аб правілах прафілактыкі ВІЧ / СНІД. «Памятайце! Ваша здароўе і бяспека ў вашых руках!"- асноўная думка акцыі. |