Слаўныя традыцыі
10.05.2019Штогод, напярэдадні Дня Перамогі, вучні школы ўдзельнічаюць у ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца». Каманды 5-11 класаў праходзяць 6 пікетаў, выконваючы заданні на кемлівасць, фізічную падрыхтоўку і згуртаванасць.
Пачынаецца «Паласа перашкод» з «Тарзанкі», дзе з дапамогай канату ўсе ўдзельнікі каманды перабіраюцца праз ўмоўны роў. Затым – спаборніцтва ў трапнасці – "Танкі". Уменне непрыкметна прапаўзці правяраецца на "Змейцы", а снайперскія навыкі - у стральбе па мішэні з пнеўматычнай вінтоўкі. Камандная згуртаванасць дэманструецца на этапах "Абойма»і «Збяры паштоўку". У залік ідзе хуткасць праходжання "Паласы перашкод" і колькасць памылак, якія фіксуюць класныя кіраўнікі на кожным пікеце. Сёлета ўдача спадарожнічала камандзе 7 класа. Віншуем пераможцаў! |