Свята са слязамі на вачах
08.05.20198 мая вучні школы правялі мітынг "Свята са слязамі на вачах" да 74-й гадавіны Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вядучыя мітынгу, члены ГА "БРСМ", Грэчка Крысціна і Буйніч Дар'я нагадалі прысутным асноўныя вехі вайны, распавялі пра ветэранаў - жыхароў Церабяжова, пра подзвігі піянераў-герояў. У сваім выступленні дырэктар школы Вадзім Мікалаевіч Шпакевіч адзначыў, што свята Перамогі — гэта не толькі дзень радасці, але і дзень смутку аб мільёнах загінуўшых, якія аддалі сваё жыццё, каб наблізіць гэты шчаслівы дзень. Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка. |