Святкаванне Міжнароднага жаночага дня ў школе
09.03.20197 сакавіка, напярэдадні свята, вучні 11 класа павіншавалі настаўнікаў арыгінальным спосабам - на кожнай прыступцы лесвіцы яны прымацавалі пажаданні.
Першакласнікі з бацькамі ўдзельнічалі ў пазнавальна-забаўляльнай гульні "Мая мама лепшая на свеце", дзе бацькі пазнавалі сваіх дзяцей, разам танцавалі і выраблялі на хуткасць пацёркі з макарон. Вучні другога класа рыхтавалі для мам паштоўку-сюрпрыз, а трэцякласнікі сабраліся за салодкім сталом павіншаваць выдатную палову класа. |