Гадзіна памяці
19.02.201918 лютага для вучняў 9 класа ў рамках рэспубліканскай гадзіны памяці класны кіраўнік Лугіна Ларыса Фёдараўна правяла пісьмовы ўрок " Каханне і подзвіг", прысвечаны гісторыі кахання ваеннай медсястры Зінаіды Тусналобавай і афіцэра Чырвонай Арміі Іосіфа Марчанка.
Ларыса Фёдараўна распавяла гісторыю жыцця, гісторыю ўзаемаадносін гэтых незвычайных асоб. Разважаючы аб ідэальным каханні, вучні адзначылі, што захаванне сапраўднага пачуцця патрабуе вялікіх намаганняў, што трэба змагацца за сваю любоў нават перад пагрозай смерці. У сваіх эсэ дзеці падкрэслілі стойкасць духу, працавітасць і любоў да Радзімы сваіх дзядоў і прадзедаў. "Мы ганарымся дасягненнямі сваіх продкаў і будзем браць з іх прыклад", - асноўны вынік гадзіны памяці. |