Ведай нашых!
18.02.2019
16 лютага ў сярэдняй школе №2 г. Століна ў штогадовым краязнаўчым конкурсе "Непаўторны Столінскі край" сваю работу "Гісторыя стварэння і дзейнасці Свята-Ільінскага храма в.Ніжні Церабяжоў" у намінацыі "Пра што кажуць купалы храмаў" прадстаўляла вучаніца 9 класа Грэчка Крысціна. Яна распавяла аб жыцці і дзейнасці святароў, кіруючых ў Свята-Ільінскай царкве, аб праведзенай працы па вызначэнні даты пабудовы культавага будынка. Пазнаёміла прысутных з асноўнымі мастацкімі напрамкамі ў архітэктуры Брэстчыны ў XVI – 1-ай палове XVIII стагоддзяў і з апісаннем Свята-Ільінскай царквы. Віншуем Крысціну! |