Спартыўны Дзень закаханых
15.02.201914 лютага рабяты нашай школы прапанавалі правесці незвычайна Дзень Святога Валянціна. Яны запрасілі ў госці ваеннаслужачых Пінскага пагранічнага атрада на таварыскую сустрэчу па баскетболе.
Хоць у складзе каманды гасцей былі дзяўчаты, нашы хлопцы гулялі ў поўную сілу. У выніку - перамога! За святочным сталом з тортам і гарбатай стасункі былі вясёлымі і нязмушанымі. Успаміналі яркія моманты гульні, школьнікі дзяліліся планамі на будучыню, пагранічнікі распавядалі пацешныя выпадкі службы. |
Больш фотаздымкаў >>> |