Дзень здароўя з баскетболам
11.02.20199 лютага ў сярэдняй школе №2 г. Століна ў рамках Дня здароўя адбылася таварыская сустрэча па баскетболе паміж камандамі юнакоў СШ № 2 Століна і нашай школы.
Гульня атрымалася цікавай і выніковай. Асноўны час пераможцаў не выявіў. Рахунак 53:53. Для вызначэння пераможцаў прызначаны овер тайм, у якім поспех схіліўся на карысць нашых хлопцаў. Канчатковы рахунак 63:60. Лепшым іграком прызнаны Ліпскі Уладзімір, вучань 10 класа нашай школы. |