“Заўсёды маладыя”
08.02.20198 лютага, у Дзень юнага героя-антыфашыста, педагог-арганізатар Васілевіч Ала Рыгораўна правяла віктарыну "Заўсёды маладыя". Піянеры пазнаёміліся з біяграфіямі піянераў-герояў, з іх подзвігамі. Сама віктарына праводзілася ў выглядзе гульні "Пентагон". Колькасць балаў каманды залежыць ад нумара падказкі, з якой дадзены правільны адказ. Удзельнікі падзяліліся на 4 рознаўзроставыя каманды: "Знакі", "Звязда", "Праметэй" і "Нашы". У ходзе ўпартай барацьбы з вынікам 44 балы перамагла каманда "Знакі": Бык Ганна, Каржоўнік Ангеліна, Дайнека Ганна і Бык Валерый. |