Вітаміны - сябры здароўя
08.02.2019У чацвер, 7 лютага, у рамках работы рэсурснага цэнтра «Фарміраванне культуры здаровага харчавання» валанцёры роўнага навучання Грэчка Крысціна і Бык Ганна з 9 класа пад кіраўніцтвам педагога-псіхолага Васілевіч Алы Рыгораўны правялі практычны занятак з вучнямі 2-3 класаў «Вітаміны - сябры здароўя». Дзеці з дапамогай прэзентацыі пазнаёміліся з рознымі вітамінамі, даведаліся, дзе яны «жывуць», адгадалі загадкі пра садавіну і гародніну. Фізкультхвілінка прайшла ў форме гульні «Вяршкі-карэньчыкі». У канцы занятку кожны мог паспрабаваць распазнаць садавіну і гародніну навобмацак. |