Ёсць такая прафесія - мяжу ахоўваць
07.02.20197 лютага для прафарыентацыйнай гутаркі са старшакласнікамі школу наведаў намеснік начальніка пагранічнай заставы «Рэчыца» пагранічнай камендатуры «Рэчыца» па ідэалагічнай рабоце старшы лейтэнант Стэльмах Мікалай Сяргеевіч.
Так як наша школа цесна супрацоўнічае з ваеннымі, юнакі і дзяўчаты даволі добра знаёмы з прафесіяй пагранічніка. У ходзе гутаркі пытанні тычыліся не толькі падрабязнасцяў вучобы ў профільных ВНУ, але і самой службы. |