Таварыская сустрэча
25.01.2019У пятніцу, 25 студзеня, школу з сяброўскім візітам наведалі вайскоўцы пагранічнага атрада на чале з маёрам Ермаковым Эдуардам Сяргеевічам.
Па папярэдняй дамоўленасці ў гэты дзень праводзіўся агульнашкольны чэмпіянат па настольным тэнісе. Удзельнікі, як вучні, так і настаўнікі, узмоцнена рыхтаваліся да маючых адбыцца спаборніцтваў. Кожная сустрэча за тэнісным сталом выклікала буру эмоцый у балельшчыкаў. Ва ўпартай барацьбе чэмпіёнам школы па настольным тэнісе стаў вучань 9 класа Грэчка Іван. Віншуем пераможцу! |
Больш фотаздымкаў >>>>>> |