Навагодні калейдаскоп
28.12.2018
У чацвер, 27 снежня, вучні 5-11 класаў сабраліся ў школе на навагоднюю дыскатэку. У госці да іх прыйшлі Дзед Мароз і Снягурка, павіншавалі з Новым Годам, правялі музычныя гульні. Кожны клас падрыхтаваў нумары мастацкай самадзейнасці. Дзеці танцавалі, спявалі песні, расказвалі вершы і ставілі навагоднія сцэнкі. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы ад Дзеда Мароза. |
Больш фотаздымкаў >>>>>> |