У Новы год - са здароўем!
28.12.201827 снежня, у рамках работы рэсурснага цэнтра «Фарміраванне культуры здаровага харчавання», для вучняў 1-4 класаў старшакласнікі падрыхтавалі тэатральна-танцавальны ранішнік «Мы выбіраем здароўе!».
Доктар Айбаліт і Мядзведзь распавялі дзецям пра шкоду курэння, аб карысных уласцівасцях гародніны і садавіны, правялі гульню-танец «Банан». Пеўнік нагадаў, якімі народнымі сродкамі лячыць ангіну і правёў гульню «Мішка і мёд». Снягурка з Дзедам Марозам прагналі Інфекцыю і нагадалі, што дружба з фізкультурай і спортам дапамагае не хварэць. Доктар Айбаліт загадаў загадкі аб прадметах для заняткаў актыўным адпачынкам і правёў гульню «Ежа для здароўя». У музычнай гульні «Танец пад стужкай» усе ўдзельнікі прайшлі пад стужкай, каб быць здаровымі ў наступным годзе.Незвычайны ранішнік не толькі зарадзіў дзяцей і бацькоў пазітывам, але і яшчэ раз нагадаў пра неабходнасць берагчы здароўе. |
Больш фотаздымкаў >>>>>> |