Дабрачынны кірмаш да Дня інвалідаў “Ад сэрца да сэрца”
05.12.2018
Вучні 5-11 класаў дома падрыхтавалі розныя прысмакі, паклапаціліся аб упрыгожванні сталоў, цэнніках, набылі аднаразовыя пальчаткі і сурвэткі. Пасля другога ўрока кірмаш адкрыўся! На працягу трох перапынкаў вучні 1-4 класаў (і не толькі), педагогі і госці школы разглядалі тавар, пыталіся рэцэпты, прыцэньваліся і куплялі. У выніку больш за ўсіх грошай сабралі пяцікласнікі - больш за 50 рублёў! Але вучні 11 класа перамаглі ў гэтым негалосным спаборніцтве - у іх на кожнага вучня выйшла больш за 10 рублёў! |