Урок мужнасці
30.11.2018
Ва ўрачыстай абстаноўцы Анатоль Мікалаевіч уручыў падзячны ліст дырэктару школы Цупа Людміле Лявонцьеўне і грамату настаўніку гісторыі Шпакевічу Вадзіму Мікалаевічу. У ходзе дыялогу з вучнямі 8-11 класаў Анатоль Мікалаевіч расказаў аб дзейнасці ветэранаў-пагранічнікаў. Відэасюжэты аб воіну-інтэрнацыяналісту Уладзіміру Шпакоўскаму і пошукавых мерапрыемствах па аднаўленні абставінаў гібелі салдат 220-га Пагранічнага палка каля вёскі Малінаўка Драгічынскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны дапоўнілі аповед. «Ведаць – каб памятаць. Памятаць – каб быць ўдзячнымі і не дапусціць вайны» - дэвіз пошукавых мерапрыемстваў. «Слухаючы Анатоля Мікалаевіча, пачынаеш разумець сэнс слоў «воінскае братэрства», «свет захоўваць – абавязак кожнага» - такія думкі выказвалі вучні пасля гэтай сустрэчы. Гледзячы на гэтага падцягнутага, актыўнага чалавека з ваеннай выпраўкай, хлопцы і дзяўчаты задумаліся аб ваеннай кар'еры ў будучай прафесійнай дзейнасці. |