Выступленне народнага хору ветэранаў
30.11.2018
Яго ўдзельнікі, верныя свайму захапленню, з задавальненнем займаюцца творчасцю на радасць гледачам. Нягледзячы на сталы ўзрост многіх спевакоў, хор рэгулярна выступае на гарадскіх і раённых святах. Якія прыгожыя абліччы харыстаў, калі яны спяваюць, з якой годнасцю яны трымаюцца! Глядзець на іх, чуць іх магутнае шматгалоссе - свята для душы і сэрца, і ні з чым непараўнальнае жывое выкананне папулярных песень пад акампанемент баяністаў - сапраўдны падарунак. |