Да 100-годдзя БССР
23.11.201822 лістапада на лінейцы да Дня абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі «100 гадоў БССР» Шпакевіч В. М., настаўнік гісторыі, нагадаў вучням 5-11 класаў асноўныя вехі гісторыі Беларусі. Госць мерапрыемства, маёр аддзялення пагранічнага кантролю «Верхні Церабяжоў» Ермакоў Э. С. уручыў імянныя медалі пераможцам рэспубліканскага завочнага конкурсу, прысвечанага 25-годдзю Пінскага пагранічнага атрада, Стыбулевіч Дар’і і Буйніч Дар’і. Дырэктар школы Цупа Л.Л. адзначыла граматай Каржоўніка Вадзіма, вучня 8 класа, за перамогу ў раённым кросе. |