«Кошкін дом»
22.11.201821 лістапада Брэсцкая абласная філармонія ў рамках абласнога гастрольнага турнэ наведала горад Столін са спектаклем па прафілактыцы пажараў «Кошкін дом».
Вучням 1-4 класаў нашай школы пашчасціла трапіць на гэтае мерапрыемства. Выдатная гульня акцёраў на сцэне, інтэрактыўныя гульні з залай зарадзілі добрым настроем, а выступленне супрацоўніка МНС нагадала правілы супрацьпажарнай бяспекі. |