Зеляней, наш школьны двор!
17.11.2018Працоўная акцыя «Зялёны двор» прайшла ў школе 16 лістапада.
Вучнямі школы пад кіраўніцтвам Ляшкевіча Аляксандра Васільевіча, настаўніка працоўнага навучання, было высаджана 50 бяроз. Кожнае дрэўца палілі і падвязалі. Спадзяемся, што ўсе дрэўцы прымуцца і вясной будуць радаваць зялёнымі лісточкамі. |