Роўны навучае роўнага
16.11.201816 лістапада ў нашай школе высадзіўся дэсант валанцёраў з Белавушскай сярэдняй школы.
Усмешлівыя дзяўчынкі правялі два трэнінгі: па прафілактыцы ВІЧ / СНІД і курэння. Нашы вучні самі выбіралі занятак. Веды, якімі дзеляцца равеснікі, успрымаюцца па-іншаму. Адсутнасць дарослых дазваляе весці якасны дыялог, не баяцца выказваць свае думкі. Пасля заняткаў госці падзяліліся сваімі ўражаннямі. Ім вельмі спадабалася школа (асабліва спартзала), прыемна здзівілі нашы вучні сваёй адкрытасцю і ведамі па тэмах заняткаў. У сваю чаргу, церабяжоўцы загарэліся ідэяй падрыхтаваць трэнінг па здаровым харчаванні для малодшых школьнікаў у рамках работы рэсурснага цэнтра «Фарміраванне культуры здаровага харчавання». |