Завочнае падарожжа па родным краі
10.11.20189 лістапада вучні 4 класа падарожнічалі па Беларусі пад кіраўніцтвам бібліятэкара Верхнецерабяжоўскай сельскай бібліятэкі Гузіч Таццяны Мікалаеўны.
Дзеці з задавальненнем даведаліся новыя факты пра прыроду, культуру, народную творчасць і знакамітых людзей. Прыемна, што праводзіліся аналогіі са Століншчынай: канцэрт у школе народнага аматарскага аб'яднання "Церабяжоўскія харашухі", сустрэча з мясцовым мастаком, паэтам і скульптарам Куліком Паўлам Паўлавічам, вышытыя карціны ў краязнаўчым вугалку школы. Падводзячы вынікі мерапрыемства, Таццяна Мікалаеўна адзначыла, што "Століншчына заўсёды славілася сваёй самабытнасцю і талентамі". |