Снегавік
08.11.2018
Хтосьці скажа, што Снегавік - гэта два шара са снегу з морквай замест носа. Але на самой справе Снегавік - гэта цудоўны, чароўны персанаж, які падарожнічае вакол нашай планеты круглы год і бачыць усё і ўсюды. Уся таямніца крыецца ... у хмары! Бо снег - гэта мноства сняжынак, а сняжынкі - гэта змёрзлыя кропелькі дажджу, а дожджык - гэта туман, які падняўся ў воблака, што вырасла ў хмарку ... І вось, пакуль снегавік ўсё яшчэ хмара на небе, відаць яму ўсё і ўсюды. Але калі прыходзіць свята Новы Год, тады нават у хмаркі добры настрой і яна пускае ў ход град, кроплі, сняжынкі ... Усё гэта для таго, каб людзі парадаваліся і пры першай магчымасці зляпілі Снегавіка, які будзе знаходзіцца з намі, як часцінка неба. |
Вось такога снегавіка зрабіў са сваімі гурткоўцамі настаўнік тэхнічнай працы Ляшкевіч Аляксандр Васільевіч. Выпілілі з фанеры пазлы, размалявалі іх, склалі - і атрымалася Навагодняя цацка для ўпрыгожвання інтэр'еру. |