Святкаванне Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі
07.11.2018
Напярэдадні свята, 6 лістапада, класны кіраўнік Бабіч Вольга Мікалаеўна расказала сямікласнікам пра значэнне Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гісторыі. Пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Шпакевіча Вадзіма Мікалаевіча вучні 6 класа падрыхтавалі прэзентацыю «Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя» і азнаёмілі з ёй вучняў 2 ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Дню святкавання была прысвечана працоўная акцыя па добраўпарадкаванні школьнага двара, якую правялі педагогі. |