Вучэбна-пазнавальная экскурсія па Столінскім раёне
06.11.20185 лістапада вучні 4-6 класаў пад кіраўніцтвам настаўніка нямецкай мовы Антоніч Алесі Сяргееўны сабраліся ў школе. Ім трэба было адправіцца ў займальнае падарожжа па раёне.
Дзеці наведалі таварна-малочную ферму «Юнішча» і ААТ «Гарынскі агракамбінат». На ферме пазнаёміліся з перадавымі тэхналогіямі ў жывёлагадоўлі. Асабліва ўразіў той факт, што адзін аператар машыннага даення можа абслужыць да 300 кароў у дзень. На Гарынскім агракамбінаце вучні змаглі пазнаёміцца з працэсам вытворчасці кансерваванай прадукцыі і паглядзець, дзе працуюць іх бацькі. Назіраючы за вытворчасцю соку, дзеці паспрабалі і саму прадукцыю. На думку многіх наведвальнікаў «сок вельмі смачны», «буду купляць такі сок у краме». Стомленыя, але задаволеныя ад уражанняў і эмоцый, дзеці вярнуліся дадому. |