Карысныя канікулы
04.11.2018У час канікул вучні школы з задавальненнем наведваюць гурткі.
Заняткі Ляшкевіча Аляксандра Васільевіча інфарматыўныя і даюць шмат практычных навыкаў. Юныя інспектары руху ўдасканальваюць навыкі язды на веласіпедзе. Юныя майстры выпальваюць карціны і майструюць драўляныя вырабы. Дзяўчынкі на занятках гуртка “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” Грэчка Ларысы Рыгораўны вучацца плесці з папяровых трубачак. Канікулы - выдатная пара для новых ведаў і ўменняў! |