Конкурс паштовак «Поры года на маёй малой радзіме»
01.11.201831 кастрычніка вучні 1-4 класаў пад кіраўніцтвам настаўніка пачатковых класаў Кулік Святланы Нікіфараўны займаліся аплікацыяй.
Дзеці азнаёміліся з варыянтамі паштовак у інтэрнэце і самастойна вызначыліся з выглядам сваёй працы. Нарад «Дзяўчынкі-беларусачкі» мяняўся ў залежнасці ад пары года: лісце, сняжынкі, кветачкі. Выкарыстанне яркіх стужачак і трафарэтаў дазволіла стварыць самабытныя ўзоры. |