Краязнаўчая экскурсія «Мая маленькая радзіма»
31.10.201830 кастрычніка вучні 1-4 класаў разам з настаўніцай Вяроха Аленай Мікалаеўнай пабывалі ў Столінскім раённым краязнаўчым музеі.
Дзеці пазнаёміліся з бытам беларусаў у даўнія часы, жывёльным светам Століншчыны. Асаблівая ўвага - ля стэндаў са зброяй Вялікай Айчыннай вайны. За час знаходжання ў музеі нельга дасканала азнаёміцца з усімі экспанатамі. Таму ёсць нагода яшчэ раз вярнуцца. |