Мы змена твая, камсамол!
29.10.2018
У чацвер, 25 кастрычніка, у школе адбылося святкаванне юбілею. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці - начальнік аддзела культуры Столінскага раённага выканаўчага камітэта Заруба Васіль Андрэевіч і маёр аддзялення пагранічнага кантролю «Верхні Церабяжоў» Ермакоў Эдуард Сяргеевіч. Васіль Андрэевіч быў сакратаром пярвічнай арганізацыі УЛКСМ калгаса «Сцяг Перамогі» і членам бюро райкама камсамола. Удзельнікі даведаліся пра асноўныя этапы дзейнасці арганізацыі, пачулі камсамольскія песні розных гадоў, азнаёміліся з прэзентацыяй. Не варта думаць, што гісторыя камсамола скончыла сваё існаванне. Камсамол не адышоў бясследна ў Лету. Засталіся яго справы, застаўся яго дух. У нашай краіне прыемнік камсамола - грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Васіль Андрэевіч і Эдуард Сяргеевіч ўручылі членскія білеты ГА «БРСМ» дзевяцікласнікам. Васіль Андрэевіч падкрэсліў, што вялікія справы пачынаюцца з малога: у свой час першасная арганізацыя камсамольцаў калгаса арганізавала і правяла ўборку парку ў в. Ніжні Церабяжоў і пабудавала танцпляцоўку. Камсамол застанецца ў гісторыі, як сімвал мужнасці, гераізму, самаахвярнага служэння моладзі сваёй Айчыны. |