Маленькія знаўцы
22.10.2018У суботу, 20 кастрычніка, у школе сабраліся вучні пачатковых класаў. Для іх Святлана Паўлаўна Басавец падрыхтавала інтэлектуальную гульню "Знаўцы".
Адказы на пытанні з вобласці жывёльнага свету Беларусі паказалі добрыя веды дзяцей. Шмат новага ўдзельнікі гульні даведаліся пра асаблівасці жыцця і паводзін жывёл і птушак. Кожны ўдзельнік падрыхтаваў і сваё пытанне супернікам. Па выніках кожнага туру выбіраўся лепшы ігрок. У выніку – званне “Знаўца” дасталося Кахнюк Дзіме і Ярашэвіч Ганне, а прызы атрымалі ўсе ўдзельнікі гульні. |