У рамках Тыдня маці адбылася выстава работ вучняў “Восень шчодрая як маці”.
Кожны клас аформіў свой куточак з вырабаў. Вучні 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі малявалі сваіх матуль. Усе работы аформлены ў карцінную галерэю “Мая мама лепшая на свеце” і прадстаўлены на бацькоўскім сходзе.