12 кастрычніка ў актавай зале адбыўся бацькоўскі сход.
Перад прысутнымі выступіў старшы інспектар Столінскага РАНС Сімончык А.В. з растлумачальнай лекцыяй на прадмет ведаў і захавання нормаў дзеючага заканадаўства па пажарнай бяспецы. Вучні школы падрыхтавалі для мам урачысты канцэрт "Усё пачынаецца з маці". Дзеці чыталі вершы, спявалі песні. Трэцякласнікі падрыхтавалі міні-спектакль "Зайка", які быў сустрэты авацыямі. Юнакі 8-11 класаў выканалі песню "Вяртаюся дадому". Усе мамы атрымалі ў падарунак віншавальныя паштоўкі. |