Прафарыентацыя ў школе
12.10.201811 кастрычніка з прафарыентацыйнай гутаркай школу наведаў капітан аддзялення пагранічнага кантролю "Верхні Церабяжоў" Вячаслаў Жураўлёў.
Ён захоплена распавёў пра прафесію , пра сваё рашэнне стаць пагранічнікам і пра тое, як праходзіць служба. Расказаў аб магчымасцях прафесійнага росту. Падрабязна апісаў парадак і ўмовы паступлення ў Інстытут пагранічнай службы, жыццё курсантаў. Магчыма хтосьці са старшакласнікаў у будучым будзе абараняць Беларусь на самым першым рубяжы. |