Стартуе "Тыдзень маці"
08.10.2018У суботу, 6 кастрычніка, вучні прынялі ўдзел у акцыі «Падарунак маме сваімі рукамі».
Кіраўнікі гурткоў дэкаратыўнай накіраванасці правялі майстар-класы і паказалі ўсім жадаючым, што можна зрабіць у падарунак маме. Дзяўчынкі выпальвалі і плялі з газетных трубачак, хлопчыкі рабілі вырабы з дрэва, вучні малодшых класаў - аб'ёмную аплікацыю. Час у школе прайшоў весела, непрыкметна і з карысцю. |