Быць прыкладам
07.10.2018Традыцыйнымі сталі ў нашай школе спартыўныя сустрэчы з вайскоўцамі аддзялення пагранічнага кантролю «Верхні Церабяжоў».
Яшчэ адна такая сустрэча пад дэвізам «Быць прыкладам» адбылася напярэдадні Дня настаўніка. Спаборнічалі 3 каманды: педагогі, вучні і вайскоўцы. Спартыўныя конкурсы пацвердзілі добрую фізічную форму педагогаў. Асноўная інтрыга развівалася паміж пагранічнікамі і вучнямі. У выніку заслужаную перамогу атрымала каманда вучняў. |