"Настаўнік, мы славім імя тваё"
06.10.2018У пятніцу, 5 кастрычніка, вучні школы падрыхтавалі ўрачысты канцэрт настаўнікам у іх прафесійнае свята.
Кожны клас паказаў свой нумар мастацкай самадзейнасці, педагог-арганізатар Васілевіч Ала Рыгораўна пазнаёміла гледачоў з гараскопам для настаўнікаў. Вясёлая песенка-пераробка "Чаму вучаць у школе" ў выкананні Бык Валерыі падняла настрой, а сцэнкі старшакласнікаў зарадзілі пазітывам. |