Традыцыйна кожны год на Дзень настаўніка старшакласнікі нашай школы маюць магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка.
Падрыхтаваўшы сумесна з настаўнікамі ўрокі, старшакласнікі ідуць у малодшыя класы. Дзелячыся ўражаннямі пасля ўрокаў, многія настаўнікі-стажоры казалі пра важнасць прафесіі настаўніка, пра цяжкасці перадачы інфармацыі, пра радасць, калі «у тваіх дзяцей усё атрымліваецца». |