Турыстычны злёт у аг. Беражное
29.09.2018У суботу, 29 верасня, каманда вучняў нашай школы пад кіраўніцтвам Літвінка Іосіфа Іосіфавіча ўдзельнічала ў турзлёце на базе піянерскага лагера «Гарынь».
Усяго прыехалі прадстаўнікі 36 школ раёна. У праграме турзлёта было тры конкурсы - «Спартыўнае арыентаванне», «Тэхніка пешаходнага турызму» і «Конкурс побыту». 1 месца за камандай сярэдняй школы №2 г. Століна. «Наша каманда яшчэ маладая, у складзе вучні 6-10 класаў. На наступны год мы плануем падняцца вышэй па турнірнай табліцы,»- падвёў вынікі Іосіф Іосіфавіч. |