Па маёй малой радзіме
26.09.2018У суботу, 22 верасня, вучні 6-7 класаў, удзельнікі турысцка-краязнаўчага гуртка «Па маёй малой радзіме» пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Шпакевіча Вадзіма Мікалаевіча здзейснілі пробны практычны занятак на прыродзе.
Дзеці вучыліся распальваць вогнішча, рыхтаваць традыцыйную паходную ежу, ставіць палатку. Пакуль дазваляюць умовы надвор'я, ўдзельнікі гуртка рыхтуюцца да вялікага краязнаўчага паходу па памятных месцах Столінскага раёна, асвойваючы паходныя навыкі. |