Гульнявая праграма " Добры дзень, восень»
24.09.2018 У суботу, 22 верасня, вучні 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі падарожнічалі па станцыях восені.
Вяроха Алена Мікалаеўна падрыхтавала да кожнай станцыі пазнавальныя і вясёлыя заданні. Дзеці адказвалі на пытанні "Прыкметы восені», адгадвалі “Загадкі на градцы», «Вызначалі па гусце" садавіну і гародніну. На "Спартыўнай станцыі" развучылі новую рухомую гульню, а на «Рэкламнай» даведаліся карысныя ўласцівасці дароў восені. Скончылася падарожжа на станцыі "Нарыхтоўка", дзе ўсё з задавальненнем выканалі аплікацыю. |