З 17. 09.2018 па 22.09.2018 у Церабяжоўскай сярэдняй школе прайшоў Тыдзень спорту і здароўя.
У праграме мерапрыемстваў былі праведзены ўрокі здароўя, матчавыя сустрэчы па піянерболе, баскетболе і настольным тэнісе. “Урок чэмпіёна” прайшоў з удзелам прызёра Рэспубліканскіх спаборніцтваў “Скураны мяч” Юрчука Ягора, вучня 6 класа. У мерапрыемствах прынялі ўдзел вучні ўсіх класаў, настаўнікі і бацькі. Найбольш яркай атрымалася матчавая сустрэча па настольным тэнісе паміж камандамі настаўнікаў і вучняў. Цікавым і пазнавальным атрымаўся “Урок чэмпіёна”. |