Падтрымаць сваіх аднакласнікаў, сяброў кожны жадаючы мог падчас правядзення акцыі "Падары ўсмешку сябру".
На папяровых «усмешках» вучні пісалі дадзеныя адрасата, а педагог-псіхолаг на перапынку разносіла гэтыя пасланні па класах і ўручала вучням. Прыемна адзначыць, што свае "ўсмешкі" атрымалі не толькі школьнікі, але і настаўнікі. |