Тыдзень добрага настрою " Спадзяюся. Веру. Жыву»
17.09.2018З 10 па 15 верасня ў школе прайшоў Тыдзень прафілактыкі суіцыду.
Класныя кіраўнікі правялі ў класах заняткі па групавой згуртаванасці, вырашэнні канфліктных сітуацый і сяброўскай падтрымкі. Педагог-псіхолаг Васілевіч Ала Рыгораўна арганізавала агульнашкольныя акцыі добрага настрою. Акцыя " Зірні на свет ярчэй». Пад дэвізам "Фарбы жыцця ў нас саміх" вучні пазначалі сябе рознакаляровымі стужачкамі (павязвалі на руку), а на наступным перапынку даведаліся псіхалагічнае значэнне любімага колеру. |