Тыдзень бяспекі дарожнага руху
11.09.2018З мэтай прафілактыкі і своечасовага папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх з 3 па 9 верасня ў школе прайшоў тыдзень бяспекі дарожнага руху.
У рамках тэматычнага тыдня праведзены разнастайныя па форме мерапрыемствы, якія былі накіраваны на папярэджанне дарожнага траўматызму. Для вучняў школы арганізавана кніжная выстава “Дарожныя правілы неабходна ведаць кожнаму”, праведзены конкурсы малюнкаў “Флікер – наш сябар” (1-6 класы) і плакатаў “Мы – за бяспечны рух!” (7-11 класы), віктарына “Знаўцы ПДР”. У кожным класе праведзена гутарка “Дом – школа – дом”, дзе адбылося вывучэнне бяспечнага маршруту. Прайшла дэманстрацыя фільмаў па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў з наступным абмеркаваннем гэтых здарэнняў і правілаў паводзін на дарозе. |