«Ваша дзіця ідзе ў школу»
01.09.2018Традыцыйна ў першы дзень восені ў кабінеце выхаваўчай работы сабраліся бацькі першакласнікаў.
Перад імі выступіла дырэктар школы Цупа Людміла Лявонцьеўна, якая азнаёміла са Статутам установы адукацыі, падкрэсліла ролю сям'і ў выхаванні падрастаючага пакалення і выказала надзею на супрацоўніцтва. |
Алена Міхайлаўна Літвінка, выхавацель, нагадала рэжым ГПД і распавяла аб мерапрыемствах у групе. |
Ала Рыгораўна Васілевіч, педагог-псіхолаг, распавяла аб узроставых асаблівасцях першакласнікаў, пазнаёміла бацькоў з перыядамі адаптацыі дзяцей у школе і дала парады па прафілактыцы дэзадаптацыі. |