Урачыстая лінейка " Добры дзень, восень! Добры дзень, школа!”
01.09.2018Раніцай, 1 верасня, на школьным двары гучала музыка. Вучні сабраліся на ўрачыстую лінейку, прысвечаную пачатку 2018/2019 навучальнага года.
Па традыцыі самымі галоўнымі на гэтым свяце былі першакласнікі. Менавіта іх віншавалі, ім давалі наказы. Будучыя выпускнікі ўручылі паветраныя шарыкі і падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі – кнігу "Беларусь – наша Радзіма". |
З прывітаннем да прысутных звярнуліся ганаровыя госці - старшыня Столінскага раённага Савета дэпутатаў Ярашэвіч Аляксандр Мікалаевіч і начальнік змены аддзялення пагранічнага кантролю “Верхні Церабяжоў” капітан Жураўлёў Вячаслаў Аляксандравіч. |
Першакласніца Дулянчук Дар'я і выпускнік Панкевіч Уладзіслаў адкрылі новы навучальны год у нашай школе. |